Островецкое районное унитарное предприятие жилищно-коммунального хозяйства

Контакты

(8-015-91)-7-79-90
ostgkx@mail.ru

г. Островец, ул. Полночная, 14
Открыть контакты

Мы в соцсетях

Жизнь коллектива

Предлагаем услуги

Бестраншейное строительство подземных коммуникаций (трубопроводов) на базе установки горизонтально направленного бурения УНБ-1550.

Справки по телефону:
8 (015 91) 2-80-90

Концепция ЖКХ

Концепция совершенствования и развития жилищно-коммунального хозяйства до 2025 года

ПОРТАЛ КОММУНАЛЬНОЙ ГРАМОТНОСТИ

COVID-19

Служба 115

В ЖКХ работает круглосуточная клиентская служба 115

Проверка контрагентов

Новости

Здесь вы можете прочитать последние новости нашей компании.

25 марта 2024 г.

Толькі раз на год яны могуць дазволіць сабе адкласці справы “на потым” і зрабіць невялікі перапынак, каб пачуць словы падзякі за сваю важную, адказную і вельмі нялёгкую працу: 24 сакавіка работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначылі прафесійнае свята.

Віншаванне астравецкім камунальнікам ад раённага выканаўчага камітэта перадаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко. Пра дасягненні і планы арганізацыі ў прывітальным слове калегам расказаў дырэктар Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Мекін. 

– Наша прадпрыемства выканала сваю галоўную задачу: спажыўцы атрымалі ўвесь комплекс паслуг без аварый, збояў і ў дастатковай колькасці, адзначыў Аляксандр Паўлавіч. – Па выніках работы за 2023 год мы спрацавалі станоўча, і гэта ўсё дзякуючы кожнаму з вас.

Шматлікія ўзнагароды і падзякі сталі пацвярджэннем таго, што работу па забеспячэнні жыхароў раёна якаснымі паслугамі астравецкія камунальнікі выконваюць на выдатна.

Так, Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” ўзнагароджаны бухгалтар разлікова-інфармацыйнага цэнтра Валянціна Пілецкая, Граматай – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Уладзімір Ігнацьеў, Падзячным лістом – вадзіцель аўтамабіля ўчастка “Падольцы” Валяр’ян Іванцэвіч.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адзначана начальнік планава-эканамічнага аддзела Ларыса Малышка.

Ганаровую грамату райвыканкама ўручылі слесару спецаўтагаспадаркі Аляксандру Дудко, інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела Вікторыі Шорэц, начальніку планава-эканамічнага аддзела Ларысе Малышцы; Падзячны ліст – слесару водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Юрыю Мігалю і машыністу кацельнай Аляксандру Шостаку.

Раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай майстра ўчастка добраўпарадкавання, азелянення і санітарнай ачысткі Зінаіду Карасевіч, Падзячным лістом – дарожнага рабочага Юрыя Шакулу, прыбіральшчыка тэрыторыі Алену Ждановіч, кветкавода Алену Гук, а таксама сарціроўшчыка другасных матэрыяльных рэсурсаў Мікалая Раўдановіча.

Ад раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз жанчын” Падзячны ліст уручылі апаратчыку хімводаачысткі Алене Даўляш. Падзяку РА “Белая Русь” атрымала паспартыст разлікова-інфармацыйнага цэнтра Алёна Карповіч.

Узнагароды ад Астравецкага РУП ЖКГ атрымалі: Ганаровую грамату – майстар участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Ірына Роммэ, вадзіцель аўтамабіля Юрый Юшчык, электраманцёр Ігар Дарашкевіч; Грамату –прыбіральшчык тэрыторыі Алена Сутулава, дарожны рабочы Мікалай Вярбовіч, машыніст кацельнай ваеннага гарадка “Варняны” Андрэй Радзевіч, трактарыст спецаўтагаспадаркі Андрэй Раткоўскі; Падзячны ліст – майстар участка “Ацяпляльныя кацельныя і цеплавыя сеткі” Дар‘я Жарына, рабочы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Валерый Гук, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Эдуард Філіповіч, вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Буйко.

Як заўсёды, прыгожым дапаўненнем да кветак, Ганаровых грамат і Падзяк былі музычныя віншаванні работнікаў культуры.




Текст: Ольга Хотянович

Фото: Ольга Хотянович


Вернуться в раздел Новости

Электронные извещения

Оставьте свой email для получения электронных извещений

Предоставить показания

Предоставить показания приборов учёта расхода воды

Предоставить показания

Предоставить показания приборов учёта расхода тепла

Отлов животных

Для отлова безнадзорных животных обращаться по телефону 115 или +375296644686

обращаться по телефону 8 (015 91) 21-6-90 или Vel +375296644686

Калькулятор

Калькулятор коммунальных услуг

О питьевом водоснабжении

Противодействие коррупции